7 антыкрызісных запаветаў
Касавы разрыў (недахоп грошаў у абароце) напрацягу трох месяцаў – моцны сігнал
да дзеянняў.
Жостка адсякайце хворыя накірункі ў час крызісу.
Не пакрывайце касавы разрыў крэдытамі і пазыкамі. Банкі даюць крэдыты па
заклад, бо ведаюць, што
спагоняць крэдыт перад астатнімі крэдыторамі, а праблемнае прадпрыемства выплочвае пратэрмінаваныя
працэнты ў 1,5-2 разы большыя за звычайныя (і за кошт прыбытку па заканадаўству)
Правядзіце аналіз кожнага накірунку дзейнасці – стратныя падраздзяленні як
наркаманы: выцягваюць
усё
большыя сродкі разам з павялічэннем праблемаў.
Не хавайцеся ад крэдытораў – яны не ворагі, а калегі. Размаўляйце аб
пралангацыях, адтэрміноўках.
Часта
ад крэдытора можна пачуць савет, што даражэй за атрыманыя грошы.
Ведайце, што ваш бізнэс – гэта Вы, ваша ідэя, прадпрыймальніцтва і людзі вакол
вас, а не будынкі,
абсталяванне і машыны. Беражыце здароў’е і нервы.
Чытайце літаратуру аб бізнэсе і звяртайцеся да кансультантаў-эканамістаў.